23 снежня ў Шаркаўшчыне пройдзе кірмаш мэтавай падрыхтоўкі
23 снежня 2022 года ў 11-00 на базе дзяржаўнай установы адукацыі «СШ № 2 г.п. Шаркаўшчына імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына» пройдзе раённы кірмаш мэтавай падрыхтоўкі з удзелам прадстаўнікоў арганізацый Шаркаўшчынскага раёна, зацікаўленых у заключэнні дагавораў аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў і рабочых, навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна і прадстаўнікоў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.