Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
24.03.2021
23 сакавіка ў раённым Цэнтры культуры адбыўся форум маладых спецыялістаў. Удзел у ім прынялі 28 юнакоў і дзяўчат, якія працуюць па размеркаванні ў працоўных калектывах раёна. Адкрыла мерапрыемства, агучыўшы яго мэты і задачы, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна Шынкевіч. Яна выказала надзею, што дадзеная сустрэча дасць магчымасць маладым спецыялістам, якія прыехалі працаваць у наш раён, бліжэй пазнаёміцца з Шаркаўшчынай, даведацца пра яе асаблівасцi, культурны і эканамічны патэнцыял. Для гэтага быў прадэманстраваны фільм аб Шаркаўшчынскім раёне. Афіцыйная частка сустрэчы моладзі з кіраўніцтвам раёна прайшла ў фармаце «дыялогавай пляцоўкі».
На форуме актыўна выказала сваё меркаванне не толькі моладзь, але і эксперты, у прыватнасці, старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака, старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Шпец, якія з'яўляліся дэлегатамі VI Усебеларускага народнага сходу, намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Юрый Васілеўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Людміла Стома, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Валянціна Клiмза, пракурор раёна Валерый Дайлiдзёнак, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Юрый Кавалёнак, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Ірына Міхалёнак, намеснік начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Наталля Цітовіч, першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Вераніка Кавалеўская.
Кіраўнік раёна Дзмітрый Ламака, звяртаючыся да моладзі, успомніў аб пачатку працоўнага шляху, калі ён прыйшоў па размеркаванні на сваё першае месца працы ў наш раён. Таксама Дзмітрый Міхайлавіч сказаў шмат цёплых слоў у адрас працавітых шаркаўчан, заклікаў юнакоў і дзяўчат любіць наш край, усміхацца, добразычліва ставіцца да людзей і ў выпадку неабходнасці не саромецца звяртацца па дапамогу да прадстаўнікоў раённай улады.
Пра тое, як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў распавёў Валерый Дайлiдзёнак, яго дапоўніў Юрый Кавалёнак. З умовамі атрымання ільготнага крэдыту для набыцця тавараў першай неабходнасці азнаёміла дырэктар ЦБП № 224 філіяла № 216 ААТ АСБ «Беларусбанк» Ганна Новікава.
Пра сябе і пра сваю працу ў калектыве, узнікшых пытаннях распавялі маладыя спецыялісты: бухгалтар ААТ «Даватарскі» Дар'я Руткоўская, настаўнік Лужкоўскай ДШМ Надзея Залатуская, настаўнік СШ № 2 Надзея Кулік, інжынер-механік ААТ «Жвiранка» Вацлаў Пiсчык.
У кожнага маладога спецыяліста, які прысутнічаў на сустрэчы, была магчымасць задаць цікавячыя іх пытанні, атрымаць тлумачэнні, выказаць канструктыўныя прапановы.
У рамках сустрэчы юнакі і дзяўчаты адправіліся на экскурсію ў раённы Цэнтр рамёстваў, каб больш даведацца аб майстрах Шаркаўшчынскага краю. Для ўдзельнікаў мерапрыемства Ірына Грунiна і Наталля Яфімава правялі майстар-класы па ткацтве і вырабе лялькі з тканіны. Цікавым і пазнавальным атрымалася наведванне «STEM класа» СШ № 1. Маладыя людзі пазнаёміліся з новымі тэхналогіямі ў адукацыі і робататэхніцы.
Алена Ананіч.