Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
21.04.2021
20 красавіка на базе сярэдняй школы № 1 адбылася чарговая дыялогавая пляцоўка на тэму «Павышэнне адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей як адзін з фактараў выхавання гарманічнай асобы».
На мерапрыемства былі запрошаны
старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Шпец, начальнік аддзела па
адукацыі райвыканкама Кацярына Мiхнёнак, начальнік аддзялення аховы
правапарадку і прафілактыкі РАУС Іван Пачкоўскі, часова выконваючы
абавязкі старэйшага інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС
Андрэй Курэц, прадстаўнік Маладзёжнай палаты СШ № 1 Дарына Аляхновіч, педагогі
школы, бацькі навучэнцаў.
З прывітальным словам выступіў дырэктар школы Сяргей Ганебны, які
адзначыў важнасць дадзенай тэмы, агучыў мэты і задачы мерапрыемства, распавёў
павучальную прытчу пра тое, як бацькі ішлі на падставе ў дзяцей і што з гэтага
выйшла. У сваім выступе Сяргей Рафаілавіч успомніў словы Прэзідэнта
Аляксандра Лукашэнкi на нарадзе з актывам Мінскай вобласці аб тым, што
адказнасць за выхаванне дзіцяці ляжыць не толькі на настаўніках, але і на
бацьках: «Пакуль дарослыя высвятляюць, хто павінен ім займацца, - сям'я або
школа, ён прадстаўлены сам сабе. У выніку дзяцей выхоўвае альбо вуліца, альбо інтэрнэт.
А няўвага да іх занадта дорага нам абыходзіцца».
Яго дапоўнілі педагогі школы Алена Пiланц, Марына Хахалко і Таццяна Фядотава.
Дырэктар школы і выступаючыя педагогі сышліся ў тым, што школа, настаўнікі, класныя кіраўнікі могуць паспяхова выконваць свае функцыі па выхаванню падрастаючага пакалення толькі ў цесным супрацоўніцтве з сям'ёй, з бацькамі школьнікаў. Толькі агульнымі мэтанакіраванымі намаганнямі педагогаў і бацькоў атрымоўваецца плённа ўплываць на развіццё асобы дзіцяці, вырашаць выхаваўчыя задачы.
Пад час змястоўнай размовы былі закрануты многія актуальныя праблемы моладзі.
Алена Ананіч