Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
02.09.2022
Шаркаўчане арганізаванай калонай аўтамабіляў урачыста сустрэлі Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і ручнікі з традыцыйнымі рэгіянальнымі арнаментамі на мяжы Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў.
Далей на плошчы Леніна прайшло святочнае мерапрыемства «У адзінстве наша сіла», дзе адбылося калектыўнае выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, ускладанне кветак да воінскага пахавання, святочны канцэрт. Яскравым момантам марафону стаў інтэрнэт-чэлендж «17».
3 верасня на мяжы Шаркаўшчынскага і Глыбоцкага раёнаў адбудзецца ўрачыстая эстафета перадачы Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь і ручнікоў з традыцыйнымі рэгіянальнымі арнаментамі Глыбоцкаму раёне.
Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да марафону 3 верасня ў 09-00 (збор аўтамабіляў на паркоўцы каля Цэнтра банкаўскіх паслуг №224 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г.п.Шаркаўшчына)!