predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

17 снежня ў раённым Цэнтры культуры прайшоў раённы форум маладых спецыялістаў

17.12.2021

17 снежня ў раённым Цэнтры культуры прайшоў раённы форум маладых спецыялістаў

Сёння ў раённым Цэнтры культуры прайшоў раённы форум маладых спецыялістаў, якія прыбылі на працу ў 2021 годзе, - інтэлектуальны квіз «У адзінстве наша сіла».

Формай правядзення мерапрыемства была абрана інтэрактыўная дыялогавая пляцоўка, у якой прынялі ўдзел старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Ламака Д.М., начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Стома Л.У., першы сакратар РК ГА «БРСМ» Кавалеўская В.І., старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Малюгін І.В., першы намеснік начальніка АУС райвыканкама Пачкоўскі І.І., начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела райвыканкама Клімза В.У., намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Цітовіч Н.Р., дырэктар ЦБУ №224 «Беларусбанк» г.п.Шаркаўшчына Новікава А.Л. і ветэраны працы Міхалёнак І.Г. і Бондар Г.І..

Старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Ламака Д.М. цёпла прывітаў маладых спецыялістаў, пажадаў ім чэрпаць вопыт у старэйшага пакалення, ставіць сабе мэты і ўпэўнена да іх ісці, а таксама быць паспяховымі і шчаслівымі на сваім першым працоўным месцы. Дзмітрый Міхайлавіч расказаў аб далейшым сацыяльна-эканамічным развіцці Шаркаўшчынскага раёна, а таксама аб найважнейшай падзеі – рэспубліканскiм рэферэндуме.

Хочацца адзначыць, што тэма маючага адбыцца рэферэндуму праходзіла чырвонай ніткай на працягу ўсяго мерапрыемства.

Перад маладымі спецыялістамі выступілі першы намеснік начальніка АУС райвыканкама Пачкоўскі І.І., дырэктар ЦБУ №224 «Беларусбанк» г.п.Шаркаўшчына Новікава А.Л., ветэран працы Бондар Г.І.

Маладыя спецыялісты Ваштаёнак Арцём, Навіцкая Лізавета і Лонская Ганна падзяліліся з прысутнымі сваімі ўражаннямі ад працы, распавялі аб сваіх першых кроках у прафесійным станаўленні.

Першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вераніка Кавалеўская падзякавала старшыні райвыканкама Ламака Д.М. за падтрымку і падарыла ад моладзі на памяць фотакалаж яркіх маладзёжных падзей адыходзячага года.

Далей удзельнікам мерапрыемства супрацоўнікі раённага Цэнтра рамёстваў прапанавалі паўдзельнічаць у інтэрактыўным майстар-класе па народных відах рамёстваў. Маладыя людзі акунуліся ў атмасферу маючых адбыцца свят, ствараючы сваімі рукамі навагоднія цацкі.

Найбольшую цікавасць ва ўсіх удзельнікаў форуму выклікаў нетворкінг, інтэлектуальны квіз «У адзінстве наша сіла». Несумненна, што дадзеная сустрэча падарыла кожнаму з удзельнікаў добры настрой і шмат станоўчых эмоцый.