predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

16 красавіка праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Хай дарога будзе добрай»

16.04.2021

16 красавіка праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Хай дарога будзе добрай»

16 красавіка Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Хай дарога будзе добрай». У цэнтры ўвагі супрацоўнікаў ДАІ будуць нецвярозыя вадзіцелі і пешаходы, а галоўнай мэтай акцыі стане прафілактыка ДТЗ з іх удзелам.

З 1 сакавіка бягучага года стала больш жорсткай адказнасць для тых, хто дазваляе сабе сесці за руль у нецвярозым стане. Так, у выпадку ап'янення да 0,8 праміле ўключна кіроўцу пагражае штраф у памеры 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на 3 гады.

У выпадку ап'янення звыш 0,8 праміле штраф ужо будзе складаць 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на 5 гадоў.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае жыхароў Віцебскай вобласці не заставацца абыякавымі. Калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе кіроўца ў стане ап'янення, паведаміце аб гэтым па тэлефоне 102.

У. Міласэрдаў, начальнік аддзялення ДАІ РАУС.