predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

13 верасня ў РЦК адбыўся канцэрт «Россып талентаў зямлі Шаркаўшчынскай»

21.09.2020

13 верасня ў РЦК адбыўся канцэрт «Россып талентаў зямлі Шаркаўшчынскай»

24 верасня 2020 года спаўняецца 100 гадоў Ленінскаму камуністычнаму саюзу моладзі Беларусі.

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі захаваў ўсё лепшае са спадчыны савецкага камсамола, прыняўшы ад яго эстафету. БРСМ аб'ядноўвае моладзь, стварае ўмовы для яе рэалізацыі ў самых розных сферах дзейнасці. У аснове маладзёжнага руху - патрыятызм, працавітасць, пераемнасць пакаленняў. Пацвярджэннем таму з'яўляецца дзейнасць студэнцкіх атрадаў і валанцёрскі рух, шматлікія дабрачынныя акцыі, паходы і іншыя мерапрыемствы, якія зараджаліся ў савецкім камсамоле. Сёння яны набываюць новае сучаснае гучанне.

13 верасня ў раённым цэнтры культуры адбылося святочнае мерапрыемства пад назвай «Россып талентаў зямлі Шаркаўшчынскай», прымеркаванае да знамянальнай даты.

А пачалося яно з выступу калектываў ДУК «Шаркаўшчынскі РЦК». На сцэне выступілі народны вакальны калектыў Лужкоўскага сельскага дома культуры, народны клуб нацыянальнай кухні «Груца» Радзюкоўскага сельскага дома культуры, народнае літаратурна-музычнай аб'яднанне «Світанак», узорнае аматарскае аб'яднанне «Гармонія» Германавіцкага цэнтра культуры і народных традыцый, узорны цыркавы калектыў «Мара», узорны тэатр песні «Маленькая фея».

З прывітальным словам да прысутных звярнулася першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Вераніка Кавалеўская. У сваім выступе яна адзначыла, што мінулы год быў адзначаны знакавай падзеяй - 100-годдзем Усесаюзнага камсамола. У надыходзячым годзе эстафету па святкаванні 100-гадовага юбілею прымае наша краіна. Камсамол застаўся ў першую чаргу сімвалам маладосці, якая з гадамі ўспамінаецца ўсё больш бясхмарнай, часам дружбы і ўпэўненасці ў сабе і сваіх сябрах. Цяперашняе пакаленне моладзі захоўвае слаўныя камсамольскія традыцыі. Ніколі не забывае аб камсамольскіх справах, баявой і працоўнай гісторыі, вопыце міжнароднага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння.

Свае творчыя нумары і вакальныя кампазіцыі падарылі гледачам самадзейныя артысты раённага Цэнтра культуры Ала Міхайлава, Алеся Русецкая, Надзея Гарбачонак, Віталiя Маляўка.

Цяперашняе маладое пакаленне шаркаўчан заклікана працягнуць лепшыя традыцыі ВЛКСМ, ісці па шляху стварэння, уносіць свой уклад у развіццё малой радзімы.

Алена Ананіч