predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

13 лютага 2020 года ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці будзе дзейнічаць «гарачая лінія» з жыхарамі рэгіёнаў вобласці

11.02.2020

13 лютага 2020 года ў Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці будзе дзейнічаць «гарачая лінія» з жыхарамі рэгіёнаў вобласці

Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці дасць ацэнку выкананню патрабаванні Кіраўніка дзяржавы па недапушчэнні зніжэння ўзроўню заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый пры увядзенні новага парадку аплаты працы.

Умовы аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый былі устаноўлены Саветам Міністраў яшчэ ў 2000 годзе, на працягу 20 гадоў заставаліся практычна нязменнымі, штогод абрастаючы новымі надбаўкамі і даплатамі.

З мэтай удасканалення і спрашчэння парадку разліку заработнай платы ў бюджэтнай сферы, а таксама скарачэння разрыву паміж аплатай працы «бюджэтнікаў» і народнай гаспадарцы ў цэлым у 2019 годзе быў прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый», якім уведзены прынцыпова новы парадак налічэння заработнай платы работнікам усіх галін бюджэтнай сферы з выкарыстаннем базавай стаўкі.

Пры гэтым Кіраўнік дзяржавы акрэсліў жорсткае патрабаванне па недапушчэнні зніжэння налічанай заработнай платы «бюджэтнікаў» адносна памераў іх аплаты працы, якія дзейнічалі на момант увядзення новых умоў.

З мэтай недапушчэння парушэння правоў работнікаў бюджэтных арганізацый у Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці 13 лютага 2020 г. будзе дзейнічаць «гарачая лінія» з жыхарамі рэгіёнаў вобласці, на якую можна звярнуцца па пытаннях налічэння заработнай платы (без уліку прэміі) за студзень 2020 г. у памерах, меншых, чым за снежань 2019 г. у супастаўных умовах (адсутнасць «бальнічных», «падзаробкаў», адпачынкаў і т.п.).

Звароты будуць прымацца з 10:00 да 17:00 гадзін (перапынак з 13:00 да 14:00) па тэлефонах:

8 (0212) 37-61-53, 37-61-94, 37-61-70.