Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
29.09.2020
Супрацоўнікамі пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна ў верасні бягучага года праведзены сустрэчы з навучэнцамі старэйшых класаў гарадскога пасёлка Шаркаўшчына.
Асноўная ўвага пры правядзенні названых мерапрыемстваў была ўдзелена пытанням тлумачэння адказнасці за ўдзел у незаконных масавых мерапрыемствах, а таксама экстрэмісцкіх праяў.
Таксама былі закрануты пытанні прафілактыкі п'янства і наркаманіі.
Адначасова ў гэтыя ж дні адбыліся сустрэчы з педагагічнымі калектывамі ўстаноў адукацыі раёна.
Асноўная задача правядзення дадзеных мерапрыемстваў - даць навучэнцам неабходную прававую інфармацыю, а таксама заклікаць задумацца аб наступствах сваіх дзеянняў.
А. ВЕЦЮГАЎ,
пракурор Шаркаўшчынскага раёна.