predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

05.04.2023

Народныя песні ў выкананні расійскай фолк-групы прагучалi ў Віцебскай абласной філармоніі

У Віцебскай абласной філармоніі выступіла расійская фолк-група "Кудзесы". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

У праграме "Дзявочыя парады" артысткі прадставiлi рускія народныя песні, якія з'яўляюцца ўнікальным і самабытным аб'ектам расійскай культуры. У гэтыя песні ўкладзена душа народа, яны перадаюцца з веку ў век, як самыя каштоўныя скарбы, і ў іх захоўваецца народнае адзінства. "Фолк-група "Кудзесы" выканала вядомыя ўсім народныя кампазіцыі ў сучаснай апрацоўцы, а таксама а капэла. Асобным блокам прагучалi знакамітыя песні савецкай эстрады", - адзначылі ў абласной філармоніі.

Артысты групы "Кудзесы" вядуць актыўную канцэртную дзейнасць у Расіі, удзельнічаюць у многіх творчых фестывалях і конкурсах як на радзіме, так і за мяжой. За ўклад у развіццё культуры, высокі прафесіяналізм, талент і вытанчанае майстэрства аранжыроўкі калектыў быў удастоены мноства ганаровых узнагарод. Рэпертуар фолк-групы рэгулярна папаўняецца новымі кампазіцыямі, артысты знаходзяцца ў пастаянным пошуку новага гучання старых народных песень.

БелТА