Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
20.01.2026
Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР) змяшчае, у тым ліку, звесткі аб асноўным вiдзе эканамічнай дзейнасці суб'екта гаспадарання. Дадзеныя звесткі таксама размяшчаюцца ў адкрытым доступе на вэб-партале АДР egr.gov.by.
У АДР звесткі аб асноўным вiдзе эканамічнай дзейнасці кадуюцца ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2011 "Віды эканамічнай дзейнасці", зацверджаным пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2011 г. № 85.
Індывідуальным прадпрымальнікам, у дачыненні да якіх у АДР адсутнічаюць звесткі аб асноўным вiдзе эканамічнай дзейнасці, а таксама асноўны від эканамічнай дзейнасці якіх закадаваны па агульнадзяржаўным класіфікатару Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2006 "Віды эканамічнай дзейнасці" неабходна звярнуцца ў свой рэгіструючы орган (адпаведны раённы (Наваполацкі гарадскі) выканаўчы камітэт, адміністрацыю раёна г. Віцебска па месцы жыхарства) з заявай у адвольнай форме, змяшчаючай звесткі аб новым асноўным вiдзе эканамічнай дзейнасці, для актуалізацыі дадзеных звестак у АДР.
Пералік відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2024 г. № 457 "Аб відах індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці".