Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
06.08.2025
Рашэннем Віцебскага аблвыканкама ўстаноўлены тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых ягад брусніц – з 16 жніўня, журавін – з 9 верасня.
Збіраць журавіны і брусніцы можна толькі ва ўстаноўленыя аблвыканкамамі тэрміны і па правілах, інакш магчымы буйныя штрафы ад Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. За парушэнне тэрмінаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Штраф для фізічных асоб - да 20 базавых велічынь (820 рублёў), для прадпрымальнікаў – да 100 базавых (4,2 тысяч рублёў), для юрыдычных асоб – да 500 базавых (21 тысяча рублёў).
Рашэнне ўступае ў сілу з 6 жніўня 2025 года. Дзікарослыя ягады рэкамендуецца збіраць такім спосабам, каб не нашкодзіць прыродзе.