Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
15.01.2026
1. Мэтай конкурсу эскізных праектаў на стварэнне помнікаў-бюстаў беларускаму садоўніку-селекцыянеру Івану Паўлавічу Сікору, Герою Савецкага Саюза Раману Сцяпанавічу Кудрыну; мастаку Язэпу Нарцызавічу Драздовічу (далей – конкурс) з'яўляецца пошук найбольш выразнага вобразнага рашэння.
2. Арганізатарам конкурсу з'яўляецца райвыканкам.
3. Удзельнікамі конкурсу могуць быць скульптары і архітэктары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю.
4. Інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца на афіцыйным сайце райвыканкама, а таксама ў сродках масавай інфармацыі і інфармацыйных рэсурсах сеткі Інтэрнэт.
5. Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадстаўлены ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372.
6. Кампазіцыйныя і пластычнае выкананне помнікаў-бюстаў павінны быць вытрыманы ў лепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва з улікам візуальнага ўспрымання з розных бакоў.
Эскізныя праекты прадастаўляюцца на цвёрдых планшэтах памерам 1,0 м х 1,0 м.
Помнікі-бюсты плануецца ўсталяваць на пл. Леніна ў скверы. У парку ўстаноўлена Брацкая магіла, з зацверджаным праектам зоны аховы на нерухомую матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць. Устаноўка помнікаў-бюстаў плануецца ў зоне аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Фінансаванне расходаў па стварэнні і ўстаноўцы помніка-бюста будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў раённага суботніка і іншых сродкаў не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
7. Для прыняцця ўдзелу ў конкурсе ў тэрмін да 23 студзеня 2026 г. уключна падаецца заяўка па форме згодна з дадаткам да гэтага Палажэння па адрасе: Віцебская вобласць, г. п. Шаркаўшчына, вул. Камсамольская, д. 15, каб. 23, кантактны тэлефон 80215461571, эл. адрас kultura@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by з пазнакай "Конкурс эскізных праектаў".
Конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца ў сектар культуры Шаркаўшчынскага райвыканкама да 17.00 9 лютага 2026 г. па адрасе: 211910 Віцебская вобласць, г. п. Шаркаўшчына, вул. Камсамольская, д. 15, каб. 23, кантактны тэлефон 80215461571.
8. З мэтай захавання ананімнасці аўтары конкурсных матэрыялаў прадстаўляюцца пад чатырохзначным нумарам, які паказваецца аўтарамі на ўсіх матэрыялах у левым верхнім куце, а таксама на канверце ўдзельніка конкурсу.
9. У запячатаны канверт удзельніка конкурсу ўкладваецца інфармацыйны ліст, які змяшчае прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое маецца), а таксама адрас і кантактны нумар удзельніка або калектыву ўдзельнікаў конкурсу.
10. Пры парушэнні ўмоў конкурсу і правілаў афармлення ў прадастаўленні конкурсных матэрыялаў праект не разглядаецца.
11. Конкурсныя матэрыялы разглядаюцца конкурснай камісіяй, зацверджанай гэтым рашэннем на закрытым пасяджэнні не пазней за 12 лютага 2026 г.
12. Рашэнне прымаецца ў прысутнасці не менш за палову складу камісіі адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў прысутных. Пры роўнай колькасці галасоў "за" і "супраць" голас старшыні конкурснай камісіі з'яўляецца вырашаючым. Рашэнне конкурснай камісіі афармляецца пратаколам, падпісваецца ўсімі членамі камісіі, якія прынялі ўдзел у галасаванні.
13. Крытэрыі ацэнкі эскізных праектаў:
адпаведнасць умовам конкурсу;
высокі прафесійны ўзровень;
выкарыстанне арыгінальнага рашэння;
адлюстраванне найбольш выразнага вобраза з улікам гістарычнай дакладнасці;
эканамічнасць праектнага рашэння.
14. Рашэннем конкурснай камісіі вызначаецца эскізны праект, які заняў 1-е месца, і пераможца (аўтар, група аўтараў) гэтага эскізнага праекта.
15. Вынікі конкурсу публікуюцца ў тыднёвы тэрмін пасля вынясення рашэння камісіі на афіцыйным сайце Шаркаўшчынскага райвыканкама.
16. Пераможца конкурсу атрымлівае права на стварэнне помнікаў-бюстаў у адпаведнасці з заканадаўствам.
17. Паштовыя і іншыя выдаткі ўдзельнікаў конкурсу аплачваюцца за іх кошт.
18. Пасля заканчэння работы камісіі конкурсныя матэрыялы вяртаюцца ўсім удзельнікам конкурсу.