Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
19.11.2025
Распараджэннем cтаршыні Шаркаўшчынскага райвыканкама ад 14 лістапада 2025 г. № 203 р "Аб арганізацыі пераднавагодняга гандлю" суб'екты гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва незалежна ад формы ўласнасці павінны забяспечыць да 1 снежня 2025 г. навагодняе афармленне вітрын аб'ектаў гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, гандлёвых і абедзенных залаў, прылеглых фасадаў будынкаў з выкарыстаннем святочных тэматычных інсталяцый, правядзенне рэкламных акцый з прадастаўленнем скідак на тавары і паслугі, святочных распродажаў, дэгустацый, рэкламных, іншых мерапрыемстваў.
З 20 снежня 2025 г. па 8 студзеня 2026 г. на тэрыторыі рынку УП "Полацкая ўніверсальная база" ў г. п. Шаркаўшчына па суботах будуць праходзіць святочныя кірмашы па продажы харчовых і нехарчовых тавараў з удзелам арганізацый прамысловасці, гандлю і грамадскага харчавання. З боку адпаведных службаў будзе забяспечаны кантроль за ўзроўнем цэн на тавары ў пераднавагоднія, навагоднія і калядныя дні, недапушчэннем неабгрунтаванага іх росту, за выкананнем удзельнікамі кірмашовых мерапрыемстваў заканадаўства ў сферы гандлю і грамадскага харчавання, прафілактычных і санітарна-супрацьэпідэміялагічных патрабаванняў.
Таксама вызначаны пералік месцаў па продажы навагодніх дрэў на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна:
|
№ п/п |
Населены пункт |
Месца продажу |
|
1. |
гарадскі пасёлак Шаркаўшчына |
пляцоўка па вуліцы Вакзальная ўздоўж чыгуначных шляхоў |
|
2. |
аграгарадок Лужкі Лужкоўскага сельскага выканаўчага камітэта |
тэрыторыя каля будынка Лужкоўскага лясніцтва |
|
3. |
аграгарадок Германавічы Германавіцкага сельскага выканаўчага камітэта |
тэрыторыя каля будынка Германавіцкага лясніцтва |
|
4. |
аграгарадок Верацеі Лужкоўскага сельскага выканаўчага камітэта |
тэрыторыя каля былога магазіна спажывецкай кааперацыі |
|
5. |
аграгарадок Дворнава Лужкоўскага сельскага выканаўчага камітэта |
тэрыторыя каля сельскага дома культуры |
|
6. |
вёска Зорка Германавіцкага сельскага выканаўчага камітэта |
тэрыторыя каля крамы гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "ГлыбокаеПтушкГандаль" |
|
7. |
вёска Сталіца Германавіцкага сельскага выканаўчага камітэта |
тэрыторыя каля крамы гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "ГлыбокаеПтушкГандаль" |
|
8. |
аграгарадок Вялікае Сяло Германавіцкага сельскага выканаўчага камітэта |
тэрыторыя каля крамы гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "ГлыбокаеПтушкГандаль" |
|
9. |
аграгарадок Більдзюгі Більдзюгскага сельскага выканаўчага камітэта |
тэрыторыя каля будынка сельскага выканаўчага камітэта |
|
10. |
аграгарадок Іёды Іёдскага сельскага выканаўчага камітэта |
тэрыторыя каля будынка Іёдскага лясніцтва |
|
11. |
аграгарадок Радзюкі Радзюкоўскага сельскага выканаўчага камітэта |
тэрыторыя каля магазіна спажывецкай кааперацыі |
Насельніцтва раёна будзе шырока інфармавацца праз сродкі масавай інфармацыі аб месцах і часе правядзення мерапрыемстваў.