Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
04.06.2025
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2025 г. № 267 скарэкціраваны Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў. Адпаведныя змены ўнесены ў Пастанову Урада Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2012 г. № 1087 "Аб зацвярджэнні правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў".
Пастанова распрацавана ў мэтах аб'яднання намаганняў дзяржавы, арганізацый усіх форм уласнасці і грамадзян для навядзення парадку на зямлі, паляпшэння экалогіі, фарміравання эстэтыкі населеных пунктаў на ўсёй тэрыторыі краіны.
Так, у ліку новаўвядзенняў у дачыненні да тэрыторый індывідуальнай забудовы і тэрыторый, замацаваных за грамадзянамі і суб'ектамі гаспадарання, – устаноўлены:
Таксама рэгламентаваны межы пасадкі насаджэнняў (дрэў, кустоў) у дачыненні да сумежных зямельных участках:
У зоне 1 метра да мяжы сумежнага зямельнага ўчастка дазваляецца размяшчэнне газона і раслін вышынёй не больш за 1 метр.
Што тычыцца зямель агульнага карыстання, то дакументам прадугледжана:
Памеры (межы) адпаведных тэрыторый пры прыцягненні грамадзян для выканання работ па падтрыманні належнага санітарнага стану ўсталёўваюцца ад мяжы прадастаўленага грамадзяніну (знаходзячагася ў яго) зямельнага ўчастка да тратуара (у выпадку яго адсутнасці – да мяжы праезнай часткі вуліцы, дарогі), па астатніх баках зямельнага ўчастка – не больш за 10 метраў або палова адлегласці разрыву да суседняга зямельнага ўчастка, але не больш за 10 метраў.
За парушэнне архітэктурнага рашэння фасада будынка, а менавіта самавольнае пераабсталяванне, перафарбоўванне ці іншае змяненне балконаў, лоджый і іншых канструктыўных элементаў фасадаў жылых дамоў, іншых будынкаў і збудаванняў, устаноўка на фасадах, балконах, лоджыях, дахах спадарожнікавых і іншых антэн, а роўна непрыняцце мер па падтрыманні ў належным стане вонкавага выгляду жылых дамоў, іншых будынкаў, збудаванняў і агародж прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з арт. 22.9 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, якая цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад двух да пятнаццаці базавых велічынь.
За парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, а роўна невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў, у тым ліку на прылеглых да прадастаўленых грамадзянам (знаходзячымся ў іх) зямельных участках тэрыторыях, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з арт.22. 10 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, якая цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры да дваццаці пяці базавых велічынь.