predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

08.11.2021

11 лістапада 2021г. Рэспубліка Беларусь адзначае Міжнародны дзень энергазберажэння

У мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіцця аднаўляльных крыніц энергіі Рэспубліка Беларусь 11 лістапада 2008 года падтрымала і далучылася да святкавання Міжнароднага дня энергазберажэння.

Гэта свята атрымала статус міжнароднага, паколькі прыняць удзел у праекце пажадалі каля 20 краін.

Беларусі ёсць чым ганарыцца ў гэтай сферы, паколькі ў нашай краіне на працягу 25 гадоў паслядоўна праводзіцца дзяржаўная палітыка ў галіне энергазберажэння. Дзяржаўнае кіраванне ў сферы энергазберажэння ажыццяўляе ўпаўнаважаны рэспубліканскі орган, якім з'яўляецца Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

Дакументы, прынятыя ў вобласці энергазберажэння і энергаэфектыўнасці, улічваюць сучасныя рэаліі, арыентуюць усе сферы эканамічнага і сацыяльнага жыцця на пастаяннае ўкараненне энергаэфектыўных тэхналогій, правядзенне мадэрнізацыі і асваенне інавацый, фарміраванне і выхаванне культуры беражлівага стаўлення да энергарэсурсаў.

Развіццё нацыянальнай эканоміі, яе найважнейшых галін - прамысловасці і энергетыкі - непарыўна звязана з энергазберажэннем.

Дзень энергазберажэння - гэта выдатная нагода для ўсіх нас задумацца аб спосабах эканоміі энергіі. Самыя простыя спосабы энергазберажэння даступны любому і могуць прымяняцца ў побыце паўсюдна.

11 лістапада - Міжнародны Дзень Энергазберажэння. Вынікі выканання заданняў па энергазберажэнні