Адрес райисполкома: 211921, г.п.Шарковщина, ул.Комсомольская, 15
Телефон приемной: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
  
Главная / Новости / Новости района

Кіраўнік раёна Дзмітрый Ламака ўзнагародзіў перадавікоў корманарыхтоўкі

07.07.2020

Сёлета з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі не адбылося раённае свята “Прыдзісненскія крыніцы”, на якім штогод ушаноўваюць перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці па выніках пасяўной кампаніі. Тым не менш, кіраўнік раёна Дзмітрый Міхайлавіч Ламака і яго першы намеснік, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Валянцінавіч Струй павіншавалі механізатараў сельгаспрадпрыемстваў раёна непасрэдна на працоўных месцах. Лепшыя працаўнікі гаспадарак атрымалі з рук кіраўніка раёна Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі.

Сяргей РАЙЧОНАК.