Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Ураджай бахчавых культур у Беларусі чакаецца на ўзроўні каля 800 т

09.09.2020

Ураджай бахчавых культур, у тым ліку кавуноў, у Беларусі чакаецца на ўзроўні каля 800 т, паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Таццяна Карбановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі практыкуецца вырошчванне бахчавых культур. У гэтым годзе занята 50 га, плануецца атрымаць каля 800 т. Асноўнае вырошчванне кавуноў сканцэнтравана ў Брэсцкай вобласці. Гэта ААТ "ТК "Бярэсце" Брэсцкага раёна і ААТ "Радастоўскі" Драгічынскага", - сказала Таццяна Карбановіч.

Акрамя таго, кавуны вырошчваюцца ў РУП "Гомельская АСГДС НАН Беларусі", фермерскіх гаспадарках у Гродзенскай і Мінскай абласцях. Кавуны ўпершыню сталі вырошчваць у СВК "Рассвет" імя Арлоўскага Кіраўскага раёна і КСУП "Добраахвотнік" Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

У Беларусі цяпер ідзе ўборка кавуноў. Па стане на 3 верасня было сабрана 98 т, з іх 40 т у Гомельскай, 58 т у Магілёўскай вобласці.