Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

КДК Віцебскай вобласці правядзе гарачую лінію па добраўпарадкаванні сельскай мясцовасці

15.09.2020

Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці 17-18 верасня правядзе гарачую лінію з жыхарамі рэгіёну па пытаннях утрымання мясцовымі органамі ўлады тэрыторый аграгарадкоў і іншых сельскіх населеных пунктаў, паведамілі БЕЛТА ў КДК вобласці.

У паўночным рэгіёне адзначаюцца факты недастатковага добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў асобнымі выканкамамі. Асабліва актуальна гэта праблема для аграгарадкоў і сельскіх населеных пунктаў. У цяперашні час Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці праводзіць маніторынг па гэтых пытаннях. "У сувязі з гэтым 17-18 верасня будзе арганізавана гарачая лінія з жыхарамі вобласці па пытаннях утрымання тэрыторый сельскіх населеных пунктаў, у тым ліку вулічна-дарожнай сеткі, своечасовага і якаснага выканання работ па добраўпарадкаванні", - адзначылі ў КДК рэгіёну.

Тэлефанаваць можна будзе з 10.00 да 17.00 (перапынак - 13.00-14.00) па тэлефоне 8 (0212) 37-61-64.