Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Вучэнні ва УП ЖКГ Шаркаўшчынскага раёна

09.09.2020

Напярэдадні начальнік Наваполацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду Аляксандр Храпавіцкі арганізаваў правядзенне вучэнняў па ліквідацыі аварыйнай сітуацыі (ўзнікненне пажару ў кацельні) ва УП ЖКГ Шаркаўшчынскага раёна.

Мэта вучэнняў - адпрацоўка дзеянняў персаналу і адказных спецыялістаў прадпрыемства у аварыйнай сітуацыі, а таксама праверка працаздольнасці кацельні.

У выніку вучэнняў калектыў прадпрыемства з надзвычайнай сітуацыяй справіўся.